Seven Festival

Seven Festival 2010 назваў пераможцаў

17 раз у Вэнгажэва, што на Мазурах, адбылася буйнейшая рок-падзея ў Польшчы. Seven Festival у гэтым годзе быў прадстаўлены такімі зоркамі, як Lacrimosa, Coma, Sepultura, Vader ды іншымі польскімі гуртамі.

Таксама ў межах фестываля праходзіла конкурсная праграма, у якой узяў удзел беларускі рок-гурт з Брэста D_tails.

У апошні дзень фестываля, які доўжыўся з 8 па 11 ліпеня, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Гран-пры (2000 еўра) узяў расійскі гурт “Скворцы Степанова" ("Stepanov's Starlings"). Відаць, што рокава-панкавая экспрэсія групы ў злучэнні з яркім выглядам музыкантаў і добры кантакт з публікай, нікога не пакінулі абыякавым. Як вынік - ім жа дастаўся прыз глядацкіх сімпатый. Дынаміка выступу і сцэнічны імідж зрабілі сваю справу.

Беларускі гурт D_tails атрымаў узнагароду за лепшую інтэрпрэтацыю твора Фрэдэрыка Шапэна, якую мусіў прадставіць кожны ўдзельнік конкурса. Узнагарода складае 500 еўра. Агулам, у міжнародным конкурсе выступілі 12 каманд з Польшчы, Славакіі, Літвы, Украіны, Расіі, Беларусі ды Нарвегіі.

Як паведамляе інтэрнэт-партал “Тузін гітоў”, які з’яўляецца інфармацыйным партнёрам фестываля, расійскамоўная метал-каманда D_tails раней добра сябе зарэкамендавала на польскіх абсягах. Цягам двух гадоў яна дала тут ля 40 канцэртаў у клубах і на сцэнах буйных рокавых фэстаў. З гэтым і быў звязаны яе выбар у якасці ўдзельніка Seven Festival пасля таго, як гурт Spita/\ь F не здолеў прыняць удзелу ў рок-фэсце з-за візавых праблем.

Крыніца: Радыё Рацыя
Seven Festival

Як дабрацца на Seven Festival?

Лягчэй дабірацца празь Беласток. Можна гэта зрабіць аўтобусам, які выпраўляецца зь Менску ў 22:00, або танейшы варыянт: цягніком праз Горадню і Кузьніцу Беластоцкую. Зь Беластоку трэба цягніком дабрацца да Гіжыцка (які побач з Вэнгажэва). Просты цягнік едзе ў 6:48 (прыезд у Гіжыцка ў 9:17) і ў 12:50 (прыезд у 15:43). Кошт квітка 35 злотых (ля 11 даляраў). Ёсьць таксама таннейшы варыянт — электрычкай зь перасадкай у Элку. Адпраўляецца ў 5:40 і 14:56 (прыезд у 8:29 і 17:54). Кошт квітка: 23 злотыя (каля 7 даляраў).

Усе маршуты польскіх цягнікоў можна паглядзець па адрасе: rozklad-pkp.pl

З гіжыцкага вакзалу адпраўляюцца бясплатныя рок-бусы да Вэнгажэва (пароль «Seven Festival»): у 9:00 (адзін аўтобус), 11:00 (адзін аўтобус), 13:30 (два аўтобусы), 15:30 (тры аўтобусы) і 17:00 (два аўтобусы). Акрамя іх курсуюць звычайные аўтабусы PKS.

Усю дарогу на фэстываль можна паглядзець на сайце Google Maps.

Дзе забраць квіткі:
Усе, хто набыў набыў квіткі ў беларускага партнэра фэсту руху «За Свабоду», як і тыя, хто перамог у конкурсе інфармацыйнага партнэра фэсту інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», змогуць забраць іх на месцы ў офісе арганізатараў. Неабходна мець з сабой пашпарт.

Крыніца: Тузін Гітоў
Seven Festival

D_tails прадставіць Беларусь на Seven Festival 2010

Канкурсант зь Беларусі Spita/\ь F ня здолее ўзяць удзел у буйнейшым польскім фэсьце Seven Festival. Музыкі не пасьпяваюць з атрыманьнем візаў. Арганізатары назвалі іншага прадстаўніка ад нашай краіны, які пазмагаецца за галоўны прыз фэсту — 2000 эўра. Ім стаў берасьцейскі гурт D_tails.

Выбар мэтал-каманды арганізатары тлумачаць тым, што D_tails добра сябе зарэкамэндавалі на польскіх абсягах. Цягам двух гадоў яны далі тут ля 40 канцэртаў у клюбах і на сцэнах буйных рокавых фэстоў. Тым больш, што сёлета Seven Festival мае мэталічную скіраванасьць — у хэдлайнэрах Sepultura, Lacrimosa і Vader.

Такім чынам, у міжнародным конкурсе 9 ліпеня выступіць 12 камандаў з Польшчы, Славакіі, Літвы, Украіны, Расеі, Беларусі ды Нарвэгіі. Гурты будуць змагацца за галоўны прыз (2000 эўра), а таксама іншыя, як прыз глядацкіх сымпатыяў (500 эўра), спэцыяльны прыз ад журналістаў акрэдытаваных на фэсьце (250 эўра) і прыз за лепшую інтэрпрэтацыю кампазыцыі Фрыдэрыка Шапэна, якую па ўмовах конкурсу мусіць прадставіць кожны ўдзельнік (500 эўра).

Фэст пройдзе з 8 да 11 ліпеня. 

Крыніца: Тузін Гітоў
Seven Festival

12 запрашальнікаў на Seven Festival ад «Тузіна Гітоў»

Наведнікі «Тузіна Гітоў» могуць абсалютна бясплатна трапіць на вялікі польскі фэст Seven Festival, які пройдзе 8—11 ліпеня ў Вэнгажэва з удзелам сусьветных зорак, такіх як Lacrimosa, Sepultura, The Legendary Pink Dots, Vader ды іншых. Для гэтага трэба слушна і апэратыўна адказаць усяго на адно пытаньне.

Сёлета беларускі музычны інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» зьяўляецца інфармацыйным спонсарам Seven Festival — аднаго з самых буйных польскіх рок-фэстаў, што праходзіць у пекных мясьцінах на Мазурах, месцы паломніцтва турыстаў з усёй Эўропы.

Сёлета фэст пройдзе ў 4 дні — з 8 да 11 ліпеня пры ўдзеле хэдлайнэраў з усяго сьвету. Вядома ж, галоўнымі гасьцямі будуць Lacrimosa і Sepultura, але чакаецца выступ ня менш цікавых камандаў — The Legendary Pink Dots, Vader, Heart & Soul, Hey, Coma, Strange Attractor.

У межах міжнароднага конкурсу на фэсьце возьме ўдзел і Беларусь. Ужо сфармаваны сьпіс удзельнікаў конкурсу: Elephant Stone (Польшча), Hasiaci Pristroj (Славакія), MIA (Літва), Mjut (Польшча), Nurth (Польшча), «Рура» (Украіна), Schody (Польшча), «Скворцы Степанова» (Расея), Spita/\ь F (Беларусь), The Evergreen (Польшча), ToDOBRO (Польшча), Tоmmermenn (Нарвэгія). Гэтыя каманды пазмагаюцца за галоўны прыз — 2000 эўра. Акром таго будуць таксама іншыя заахвочваньні: прыз глядацкіх сымпатыяў (500 эўра), спэцыяльны прыз ад журналістаў, акрэдытаваных на фэсьце (250 эўра), а таксама прыз за лепшую інтэрпрэтацыю кампазыцыі Фрыдэрыка Шапэна, якую па ўмовах конкурсу мусіць прадставіць кожны ўдзельнік (500 эўра).

Арганізатары фэсту сёлета выявілі вялікую зацікаўленасьць у прасоўваньні фэсту для беларускай аўдыторыі. Кошт квітка для беларусаў — 18 эўра (+ бясплатная віза). Падрабязнасьці тут.

12 запрашальнікаў могуць выйграць і наведнікі ТГ. Для гэтага трэба слушна і апэратыўна адказаць усяго на адно пытаньне: «У якім годзе прайшоў першы фэст у Вэнгажэва?». Першы тузін асобаў, якія адашлюць правільны адказ на мэйл seven@elephantshoe.pl, атрымаюць бясплатныя квіткі на фэст. Разам з адказам неабходна пазначыць: імя і прозьвішча (як у пашпарце), нумар пашпарта і дату нараджэньня. Кожны зь пераможцаў конкурсу атрымае ў адказ падрабязную інфармацыю як забраць свае квіткі. Адказы прымаюцца да 3 чэрвеня ўключна.

Крыніца: Тузін Гітоў
Seven Festival

На Seven Festival паедзе болей сотні беларусаў

Каля сотні беларусаў замовілі на працягу апошніх двух тыдняў квіткі на Seven Festival у беларускага партнэра фэсту Руху «За Свабоду». У польскі кансулят трапіла першая партыя пашпартоў. Атрымаць бясплатную візу для наведваньня фэстывалю ў Польшчы з удзелам Sepultura i Lacrimosa яшчэ магчыма.

Вэнгажэва 2006Прадстаўнікі Руху, якія дапамагаюць у арганізацыі паездкі на фэст, паведамляюць, што заяўкі на атрыманьне візаў яшчэ прымаюцца, але раяць пасьпяшацца, бо працэдура афармленьня дакумэнтаў ня хуткая, а часу засталося мала. Можа атрымацца, што ня ўсе ахвотныя пасьпеюць на бясплатныя візы.

Тым часам арганізатары заявілі пра ўдзел чарговых хэдлайнэраў фэсту. Гэта будзе швэйцарскі гурт Lacrimosa. Каманда хутка сьвяткуе сваё 20-годзьдзе і з гэтай нагоды нядаўна выпусьціла двайны альбом «Schattenspiel», на якім прэзэнтуюць ня выдадзены дагэтуль матэрыял, а таксама дзьве новыя песьні. У Вэнгажэве гурт выступіць у поўным складзе − шэсьць чалавек.

Акрамя іх у праграме зьявіліся таксама: The On Fire (Аўстралія), Sorry Boys, Seven Nation Army, Normalsi, Time To Express ды іншыя. Нагадаем, што сярод хэдлайнэраў фэсту сёлета пабачым гурты: Sepultura (Бразілія), The Legendary Pink Dots (Нідэрланды), Vader, Heart & Soul, Hey, Coma, Strange Attractor (Нідэрлянды). У міжнародным конкурсе Беларусь прадставіць гурт Spita/\ь F. Поўны сьпіс удзельнікаў Seven Festival 2010 даступны па спасылцы.

Квіткі і бясплатные візы на час фэсту можна атрымаць у беларускага партнэра фэсту — руху «За Свабоду». Кошт квітка на чатыры дні зь месцам у намётавым гарадку — 18 эўра. (як замовіць квіток).

Seven Festival пройдзе ў горадзе Вэнгажэва, што ў 200 км ад беларускай мяжы 8-11 ліпеня. Новая назва фэсту зьвязана з сусьветным конкурсам New 7 Wonders, дзе абіраюцца сем новых цудаў прыроды. Сярод галоўных прэтэндэнтаў на ўключэньне ў гэты пачэсны сьпіс якраз і знаходзяцца Мазуры — рэгіён сярод лясоў ды прыгожых азёраў, дзе з 1991 году праходзіць рок-фэст.

Крыніца: Generation.by
Seven Festival

Рух да Року: танныя квіткі і бясплатныя візы на Seven Festival

Знаёмы беларусам па ранейшай назьве Union of Rock, Seven Festival зьбірае рок-зорак 8–11 ліпеня на Мазурах. Сёлета сярод іншых у праграме — Sepultura, а ад Беларусі — Шпіталь Ф. Рух «За Свабоду» будзе дапамагаць атрымаць бясплатныя візы і квіткі па адмысловым для беларусаў кошце — 18 эўра на чатыры дні, а таксама арганізуе працу беларускага намёту.

За 19 год свайго існаваньня фэст у Вэнгажэва, што ў маляўнічным краі Мазурскіх азёраў, стаў адным з найбуйнейшых польскіх рок-фэстываляў. Арганізатары не пабаяліся рэбрэндынгу менавіта дзеля любых Мазур, якія ўдзельнічаюць у конкурсе «Сямі цудаў прыроды» — адсюль і новы назоў.

За Свабоду!Фэст пройдзе ў чатыры дні, з 8 па 11 ліпеня. Сёлета можна будзе адарвацца пад Sepultura. Таксама на чатырох сцэнах фэсту адыграюць The Legendary Pink Dots, Hey, Heart and Soul, Vader, Muchy, Coma, California Stories Uncovered, Hunter, Strange Attractor, Closterkeller, Kolaboranci, Lipali, Sztywny Pal Azji, Koniec Swiata, Hurt, Klimt, Tides From Nebula. Ужо ня першы раз на фэсьце выступяць і беларусы — гэтым разам Шпіталь Ф.

Кошт квітка на чатыры дні зь месцам у намётавым гарадку — 18 эўра.

Арганізацыйны партнэр Seven Festival у Беларусі — Рух «За Свабоду», які дапаможа замовіць квіткі, атрымаць бясплатныя візы і выбраць найлепшы варыянт даезду да Вэнгажэва (фэст праходзіць у 200 км ад беларускай мяжы).

Актывісты Руху таксама пазнаёмяць гасьцей фэсту зь беларускай рокавай культурай: будзе працаваць беларускі намёт — наша выспачка на Мазурскіх азёрах.

Каб замовіць квіток
, адпраўляйце запыт на 7fest.mff@gmail.com. Пазначце, ці Вам патрэбная бясплатная віза — у такім выпадку дадайце: 1) Імя лацінкаю як у пашпарце; 2) Нумар пашпарту, кім і калі выдадзены, тэрмін дзеяння.
 

УВАГА! Рух «За Свабоду» не гарантуе атрыманьня візаў усім жадаючым, перавага будзе аддавацца тым, хто раней падаў заяўку, а візы будуць рабіцца па меры паступленьня запытаў. Таксама, калі ласка, пазначце, ці Вам патрэбная дапамога ў даездзе да Вэнгажэва.
Дадатковая інфармацыя: Velcom 3332065 (Натальля).

Крыніца: Generation.by
Seven Festival

Spita/\ь F прадставіць Беларусь на Seven Festival 2010

Баранавіцка-менскі гурт Spita/\ь F прадставіць Беларусь у міжнародным конкурсе ў межах аднаго з самых буйных польскіх рок-фэстаў — Seven Festival, які пройдзе 8—11 ліпеня ў горадзе Вэнгажэва. Цікавасьць сёлетняга конкурсу яшчэ і ў тым, што з нагоды сусьветнага году Фрыдэрыка Шапэна кожны з выступоўцаў мае падрыхтаваць уласную інтэрпрэтацыю адной з кампазыцыяў польскага піяніста эпохі рамантызму.
 
Spita/\ь FКонкурс маладых гуртоў у Вэнгажэве за ўсе 20 гадоў фэсту заўжды быў значнай часткай мерапрыемства. Менавіта з конкурснай сцэны фэсту пачалі свой шлях цяперашнія польскія рок-зоркі Coma, Sweet Noise, Kombajn Do Zbierania Kur Po Wioskach, Pawilon, California Stories Uncovered. Летась у конкурсе ўпершыню бралі ўдзел беларусы — гурт «Абшар». Тады перамагла брытанская каманда Blakfish.
 
Цяпер сярод прэтэндэнтаў на перамогу — ізноў беларусы. Гэтым разам — ляўрэаты «Басовішча-2008» — Spita/\ь F, якая пасьля яркага выступу на сцэне ў Гарадку, пра сваё існаваньне амаль не нагадвала.
 
Поўны сьпіс удзельнікаў конкурсу будзе вядомы 1 чэрвеня. Цікавасьць сёлетняга конкурсу яшчэ і ў тым, што з нагоды сусьветнага году Фрыдэрыка Шапэна кожны з выступоўцаў мае падрыхтаваць уласную інтэрпрэтацыю адной з кампазыцыяў польскага піяніста эпохі рамантызму. За самую цікавую інтэрпрэтацыю песьні Шапэна выканаўцаў чакае асобны прыз.
 
Падчас сёлетняга фэсту плянуецца таксама прэзэнтацыя праекту «Chopin Alternative». На адной з сцэнаў сваё бачаньне Шапэна пакажуць музыкі, зьвязаныя з электроннай музыкай, такія як Kim_Nasung, Bionulor, Nmls, Rekombinacja ды іншыя.
 
Як распавялі «Тузіну Гітоў» арганізатары Seven Festival 2010, упершыню за 20 гадоў да фэсту пусьцяць цягнікі. Тыя, хто набудзе квіток на ўсе дні фэсту можа абсалютна бясплатна скарыстацца рэйсам Кэнтшын-Вэнгажэва (8 ліпеня) і Вэнгажэва-Кэнтшын (12 ліпеня) ды праехаць праз шматлікія гістарычныя месцы, сярод якіх ёсьць нават сядзіба Гітлера.
 
Падчас сёлетняга Seven Festival выступяць такія гурты, як Sepultura, The Legendary Pink Dots, Hey, Muchy, Coma, Vader, Strange Attractor, Closterkeller, Hunter, Lipali, California Stories Uncovered. Выступіць таксама Heart and Soul — праект вядомых польскіх альтэрнатыўных музыкаў, які зьбіраецца дзеля аднаго выступу.
 
Поўны сьпіс выступоўцаў на афіцыйным сайце фэсту.
 
Таксама створана адмысловая старонка для беларускіх наведнікаў фэсту.
 
У бліжэйшы час квіткі на Seven Festival 2010 можна будзе набыць у Беларусі. Падрабязнасьці неўзабаве на сайце інфармацыйнага партнэра фэсту — «Тузін Гітоў».
 
Крыніца: Тузін Гітоў
Фотаздымкі: Марцін Полэць
Seven Festival

Відэа зь мінулых гадоў



Eko Union Of Rock 2009 (рэпартаж)
http://www.youtube.com/watch?v=-ZItjAMoWpI
http://www.youtube.com/watch?v=tiSoQepVoVM

VooVoo & Haydamaky на Eko Union Of Rock 2009
http://www.youtube.com/watch?v=G1Wj00OhnAw
http://blip.tv/file/3216295/

Eko Union Of Rock 2008 (рэпартаж Польскага Нацыянальнага Тэлебачэньня)
http://www.youtube.com/watch?v=QlSohOVnkLQ
http://www.youtube.com/watch?v=yjkX0vRhaaM
http://www.youtube.com/watch?v=wusVrsMKNgY

Oceansize на Eko Union Of Rock 2009
http://blip.tv/file/3229539/

Biohazard на Eko Union Of Rock 2009
http://blip.tv/file/3216373/

Acid Drinkers на Eko Union Of Rock 2009
http://blip.tv/file/3216239/
Seven Festival

Sepultura на Seven Festival 2010

Арганізатары буйнога польскага фэсту абвесьцілі аднаго згалоўных сёлетніх хэдлайнэраў Seven Festival — у Вэнгажэва выступіць бразыльская мэтал-зорка Sepultura. Чакаецца таксама, што ў фэсьце возьме ўдзел легенда псыхадэлічнага року зь Нідэрляндаў, гурт The Legendary Pink Dots. Імя госьця-хэдлайнэра зь Беларусі пакуль невядомае. Квіткі на фэст можна будзе набыць у Менску.

SepulturaЯк паведамляў ТГ Seven Festival пройдзе ў горадзе Вэнгажэва, што ў 200 км ад беларускай мяжы з 8 да 11 ліпеня. Ужо сталі вядомыя імёны некаторых гуртоў, што выступяць на галоўнай сцэне фэсту. Адным з галоўных хэдлайнэраў будзе бразыльская мэтал-каманда Sepultura, якая прэзэнтуе новы альбом A-Lex, запісаны летась. Цікава, што ў 2007 годзе на той жа самай вэнгажэўскай сцэне граў гурт колішняга вакаліста Sepultura Макса Кавалеры — Soulfly.

Свой удзел пацьвердзіла таксама іншая зорка фэсту, легенда псыхадэлічнага року зь Нідэрляндаў, гурт The Legendary Pink Dots. Праект, які параўноўваюць з Pink Floyd і Neu!, будзе сёлета сьвяткаваць у Вэнгажэве 30-годзьдзе сваёй дзейнасьці.

У першы дзень арганізатары вырашылі прэзэнтаваць новую незалежную музыку — зоркай будзе Strange Attractor (праект Нільса Ван Горна з The Legendary Pink Dots). Выступяць таксама цікавыя польскія гурты: Nook, Tides from Nebula, California Stories Uncovered і Klimt.

Працягваюцца перамовы наконт удзелу беларускага гурта ў якасьці госьця фэсту. Таксама хутка ў Менску можна будзе набыць квіткі на фэстываль. Як заўпэўніваюць арганізатары — іх кошт будзе ня большы за Be2gether.

Інфармацыйны партнэр Seven Festival — інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў».

ТГ

Крыніца: http://music.fromby.net/article/2049/